Цэны на некаторыя тавары і паслугі скокнулі ўгару, пакінуўшы далёка ззаду афіцыйную інфляцыю.
Цэны на некаторыя тавары і паслугі скокнулі ўгару, пакінуўшы далёка ззаду афіцыйную інфляцыю.
Яе паведаміў Белстат, за паўгода інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%. Але ня ўсе тавары і паслугі падаражэлі аднолькава, цэны на некаторыя прадукты і паслугі павысіліся значна болей.
Паводле дадзеных Белстату, за паўгода марожаная рыба падаражэла на 12,9%, грэцкія крупы — на 4,4%, пернікі — на 3,7%.
А найбольш падаражэлі прадукты так званага «баршчовага набору». Звычайна цэны на іх застаюцца стабільнымі, з выняткам раньняга ўраджаю замежнай вытворчасьці. Але сёлета цана бульбы за паўгода вырасла на 65,2%, капусты — на 38,4%, цыбулі — на 23,6%, буракоў — на 16,8%, морквы — на 60%.
Бульба і гародніна даражэлі і ў 2025 годзе, іх бракавала ў крамах, што выклікала крытыку ад кіраўнікоў, у справу ўмешваўся ўрад і асабіста Лукашэнка, плошчы пад бульбу загадалі пашырыць.
На 5,7% падаражэла гарэлка, на 9,8% — тытунёвыя вырабы.
Значна падаражэлі таксама паслугі дзяржаўных арганізацыяў. Так, паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) падаражэлі на 10,5%, гарадзкі транспарт — на 16,4%. На 14,8% падаражэлі паслугі дзіцячых садкоў, на 15,9% — санаторыяў.
Б’е па найбяднейшыхПадаражэньне «баршчовага набору», ЖКГ і гарадзкога транспарту бʼе па базавых патрэбах чалавека, закранаючы ў першую чаргу самыя неабароненыя групы грамадзтва.
Гэта зьніжае ўзровень жыцьця, бо такі набор прадуктаў і паслуг ёсьць падставаю выжываньня, ад яго нельга адмовіцца ці замяніць на іншыя тавары і паслугі.
27 ліпеня Белстат апублікаваў справаздачу аб выніках беларускай эканомікі за паўгоду.
Індэкс спажывецкіх цэнаў склаў 2,95 працэнта. Белстат пры гэтым паведамляе пра тэндэнцыю, якая хутка стане бачнай на прылаўках крамаў: гуртовыя цэны тавараў павысіліся на 13,2%. Гэта значыць, у крамах неўзабаве зьявіцца значна даражэйшы тавар.
Сярод прычынаў павышэньня гуртовых цэнаў могуць быць рост заработнай платы ў эканоміцы, падаражэньне сыравіны і дэталяў, ускладненьне і падаражэньне ланцужкоў паставак.
Прагноз інфляцыі ў Беларусі ад Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР) — 5,8% за год. Прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) банк прагназуе на ўзроўні 1,3%, а курс беларускага рубля — 3 рублі за даляр. У ЭАБР мяркуюць, што інфляцыя ў Беларусі паскорыць імпарт ціску цэнаў з Расеі і дэфіцыт працоўных рэсурсаў.
Паводле прагнозаў ураду Беларусі, інфляцыя ў 2026 годзе мае быць не вышэйшай за 7%.
Раней улады прызналі, што летась інфляцыя перавысіла паказьнік, заплянаваны ўрадам, — 5 працэнтаў. Рэальная інфляцыя за 2025 год, паводле афіцыйных крыніцаў, склала 6,8%.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Белстат зафіксаваў імклівы рост гуртовых цэнаў, які паскарае інфляцыю | 1 | 13.06 | 27-07-2026 |
| 2 | Эканамічныя паказьнікі Менску за 6 месяцаў 2026 году істотна пагоршыліся | 0 | 14.95 | 29-07-2026 |
| 3 | Урад агучыў эканамічныя пляны на 2027 год: рост даходаў насельніцтва запаволіцца | 1 | 19.24 | 30-07-2026 |
| 4 | Продажи белорусских бензинов и ДТ на "Петербургской бирже" в июне выросли в 3,6 раза | 0 | 5 | 01-07-2026 |
| 5 | Сярэднія цэны на каштоўныя металы на сусветных рынках за май 2026 г. | 0 | 5 | 01-06-2026 |
| 6 | Цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюць у фізічных асоб з 17 чэрвеня 2026 г. | 0 | 5 | 16-06-2026 |
| 7 | Поставки белорусского топлива в РФ достигли исторического максимума в июне | 0 | 7 | 05-07-2026 |
| 8 | Капуста и бензин дорожают, яйца и огурцы дешевеют в Чувашии | 0 | 5 | 28-06-2026 |
| 9 | Минэкономразвития о текущей ценовой ситуации на российском и мировом рынках. 17 июня 2026 года | 0 | 5 | 19-06-2026 |
| 10 | Товарооборот Белоруссии и России вырос почти на 20% | New Retail | 0 | 5 | 06-07-2026 |