27‑гадовы дацкі футбаліст Марыус Лінд, які нарадзіўся без правага перадплечча, стаў аўтарам гістарычнага гола ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА, піша sports.ru.

Марыус Лінд
Клуб Марыуса Лінда «Рунавік» з Фарэрскіх астравоў, гуляючы ў матчы ў адказ перамог славенскі «Капер» з лікам 3:1. У першай сустрэчы фарэрская каманда саступіла 0:2, але змагла адыграцца і ў выніку прайсці далей пасля серыі пенальці. А другі гол «Рунавіка» забіў менавіта Лінд.
Такім чынам, ён стаў другім у гісторыі футбалістам без адной рукі, якому ўдалося забіць у еўракубках. Да гэтага амаль 63 гады адзіным такім гульцом лічыўся паўночнаірландзец Джымі Хэйтс, які забіваў за клуб «Дандалк» у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў.
Для «Рунавіка» гэты поспех таксама стаў гістарычным: клуб упершыню выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Наступным супернікам фарэрскай каманды будзе швейцарскі «Лугана».

Лінд з'яўляецца важным футбалістам «Рунавіка». У чэмпіянаце Фарэрскіх астравоў ён у 16 матчах забіў чатыры мячы і зрабіў чатыры галявыя перадачы. Чакаецца, што ў наступных матчах ён таксама будзе выходзіць у асноўным складзе.
Футбольны шлях Лінда пачаўся ў Даніі. Ён займаўся ў акадэміі «Вестшэлана» з горада Слагелсэ, дзе трэнераў бянтэжыла ягоная фізічная асаблівасць, нягледзячы на добрую хуткасць і тэхніку. Калі футбаліст стаў набліжацца да прафесійнага ўзроўню, з ім развіталіся, паабяцаўшы дапамагчы з працаўладкаваннем.
Пазней Лінд далучыўся да клуба «Слагелсэ» і прабіўся ў асноўную каманду. Ён нават наняў спецыяльнага трэнера, каб палепшыць баланс і сілу цягліц, а таксама знайшоў трэніровачны пратэз, які дазваляў паўнавартасна займацца сілавой падрыхтоўкай. Аднак пасля выхаду «Слагелсэ» ў вышэйшы дывізіён клуб не стаў працягваць з ім кантракт.
У 2022 годзе Лінд пераехаў на Фарэрскія астравы. Спачатку ён выступаў за клуб «Аргір», затым за «Б-36 Торсхаўн», а ў студзені 2026 года падпісаў кантракт з «Рунавiкам».
Сам футбаліст не лічыць адсутнасць правага перадплечча інваліднасцю і не хоча, каб яго ўспрымалі як гульца, якому робяць выключэнне са спагады.

Ён падкрэсліваў, што гэта проста фізічная асаблівасць і яна матывуе яго працаваць яшчэ больш — як на футбольным полі, так і па-за ім. Паводле яго слоў, ён ніколі не лічыў сябе горшым за футбалістаў з дзвюма рукамі. Калі ён саступае камусьці, то толькі праз недастатковую тэхніку, хуткасць ці іншыя спартыўныя якасці, а не праз адсутнасць рукі.
У інтэрв'ю ў 2025 годзе Лінд таксама казаў, што марыць гуляць супраць наймацнейшых камандаў. Пры гэтым ён не хоча атрымліваць месца ў камандзе толькі дзякуючы сваёй асаблівасці. Ён лічыць сябе перш за ўсё спартсменам і ўпэўнены, што месца ў складзе трэба заслужыць пастаяннымі трэніроўкамі і працай над сабой.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Футболист-ампутант Олексий стал лауреатом приза ФИФА за самый красивый гол года | 0 | 0 | 27-02-2023 |
| 2 | Футболист-ампутант вошел в тройку номинантов на приз ФИФА за самый красивый гол года | 0 | 0 | 10-02-2023 |
| 3 | Ионов: футболисты сборной России могли обыграть команду Кипра с более крупным счетом | 0 | 0 | 12-06-2019 |
| 4 | Футболист ЦСКА Мойзес заявил, что не хотел лишать Заболотного гола в матче с "Уралом" | 0 | 0 | 03-05-2023 |
| 5 | ЦСКА обыграл "Уфу" в матче чемпионата России по футболу | 0 | 0 | 20-09-2020 |
| 6 | "Уфа" обыграла "Ленинградец" в матче группового этапа Кубка России по футболу | 0 | 0 | 16-09-2020 |
| 7 | Футболист Озбилиз: главное, что мой гол в ворота "Динамо" был победным | 0 | 6.69 | 02-09-2012 |
| 8 | Судья ошибочно не засчитал гол футболиста "Спартака" Игнатова в ворота ЦСКА | 0 | 0 | 24-05-2023 |
| 9 | Сборная Словакии обыграла поляков в матче Евро в Санкт-Петербурге | 0 | 0 | 14-06-2021 |