Агулам грамадзянства Польшчы ад прэзідэнта за першы год кіравання Наўроцкага атрымалі ўсяго 62 чалавекі — раней лік ішоў на тысячы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
У Польшчы існуюць дзве працэдуры атрымання грамадзянства замежнікамі: праз ваяводу (uznanie za polskiego obywatela / прызнанне польскім грамадзянінам) і праз прэзідэнта (nadanie obywatelstwa / прадастаўленне грамадзянства).
Першы варыянт стандартны і найбольш распаўсюджаны. Для атрымання польскага пашпарта праз ваяводу замежнік у залежнасці ад падстаў мусіць пражыць у Польшчы ад аднаго да дзесяці гадоў, здаць моўны экзамен на ўзровень В1 і адпавядаць шэрагу іншых патрабаванняў.
У выпадку прадастаўлення грамадзянства прэзідэнтам выконваць ніякіх умоў у тым ліку па часе пражывання не трэба, як і здаваць моўны экзамен.
Такой магчымасццю карысталіся тысячы людзей штогод. Сярод іх былі і па некалькі сотняў грамадзян Беларусі. Амаль усе яны мелі польскае паходжанне і карту паляка.
Больш за ўсё польскіх пашпартоў ад прэзідэнта грамадзяне Беларусі атрымалі ў 2021 годзе — 503 чалавекі. Але працэдура была папулярная і раней, калі яшчэ пераезд у Польшчу не быў настолькі масавым.
Так, напрыклад, у 2019‑м 334 грамадзяніны Беларусі атрымалі грамадзянства праз прэзідэнта.
Этнічным палякам з картай паляка ў 2010‑я займець польскае грамадзянства такім чынам часам атрымлівалася, нават калі яны зусім не жылі ў Польшчы. Але з часам атрымаць пашпарт па такой схеме станавілася складаней.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»
У 2022‑м 410 беларусаў атрымалі грамадзянства Польшчы ад прэзідэнта, у 2023‑м — 265, у 2024‑м — 166. Цягам усяго 2025 года толькі 102 грамадзяніны Беларусі атрымалі грамадзянства ад Дуды.
У жніўні 2025 года на пасаду прэзідэнта Польшчы заступіў Караль Наўроцкі. Паводле даных Gazeta.pl, у перыяд з 6 жніўня 2025 па 13 жніўня 2026‑га ён даў польскае грамадзянства толькі двум беларусам.
Апроч двух беларусаў, Наўроцкі даў грамадзянства яшчэ 60 чалавекам, з якіх было 36 грамадзян Украіны. На другім месцы па папулярнасці ідуць ізраільцяне — 8 чалавек. На трэцім — грамадзяне В'етнама — 6 чалавек.
Калі параўнаць грамадзян Украіны і Беларусі, якія звычайна займалі першае і другое месцы, то скарачэнне ў беларусаў нашмат большае.
Калі параўноўваць першы год працы Наўроцкага з 2024 годам (апошні год, калі Дуда быў прэзідэнтам цягам усяго года), то вынікае, што колькасць беларусаў, якім прэзідэнт Польшчы даў грамадзянства, скарацілася ў 83 разы — з 166 да 2 чалавек.

Караль Наўроцкі. Фота: Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images
З украінцамі скарачэнне таксама велізарнае, але не такое, як у выпадку з беларусамі. Калі ў 2024‑м 759 грамадзян Украіны атрымалі пашпарты ад прэзідэнта Дуды, то за год кіравання Наўроцкага — усяго 36 чалавек. Гэта ў 21 раз менш.
Што гэта азначае?Відавочна, што падыход Наўроцкага да выдачы грамадзянства замежнікам кардынальна адрозніваецца ад ягоных папярэднікаў. Дуда за дзесяць гадоў пры ўладзе даў грамадзянства 20 500 чалавекам, то-бок у сярэднім крыху больш чым па 2000 чалавек штогод. Камароўскі за пяць гадоў надаў грамадзянства 12 700 чалавекам, ці каля 2540 штогод.
І калі па выніках першага года кіравання Наўроцкага вынікае, што атрыманне грамадзянства праз прэзідэнта амаль немагчымае, то па звычайнай працэдуры колькасць атрымальнікаў польскага пашпарта працягвае расці.
Так, за 2025 год больш за 19 тысяч замежнікаў сталі грамадзянамі Польшчы — сярод іх каля 10 тысяч украінцаў і каля 6500 беларусаў.
Агулам толькі за апошнія чатыры гады польскі пашпарт атрымалі каля 20 тысяч грамадзян Беларусі.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Уважаемые односельчане ! В преддверии празднования 80 - летия Великой ... | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 2 | Спрос на перевозки из Китая и Казахстана в Беларусь вырос в 3 раза | 0 | 0 | 28-01-2025 |
| 3 | ISL | Bengaluru will be keen on regaining consistency as it faces Mohammedan | 0 | 0 | 10-01-2025 |
| 4 | Агидель: Ночь 20 дек, Чт | 0 | 0 | 19-12-2018 |
| 5 | Оставили деда с внуками 😂 🔥ФАКЕЛ🔥 👈 Присоединиться (https://t.me/fakel_ur) | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 6 | unable to access Cisco 1852i Wireless Access Point using Management IP | 0 | 0 | 14-01-2020 |
| 7 | Wenn du wusstest, wie schon es hier ist - Alemany (1CD ) - Subtítols | 0 | 0 | 28-02-2025 |
| 8 | Объявлен аукцион по рыбоводным участкам | 0 | 0 | 18-12-2019 |
| 9 | Az utolsók között van Magyarország a női mérnökök és tudósok arányában Európában | 0 | 0 | 10-02-2020 |
| 10 | Обновление сезона в Thomas Munz! Новая коллекция уже в ТРЦ ... | 0 | 0 | 27-02-2025 |