Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі

Дата публикации: 09-08-2026 17:04:07



Основное содержимое страницы с новостью.

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі

Асобны артыкул пра «Пагоню» ў англамоўнай частцы анлайн-энцыклапедыі ператварыўся ў перанакіраванне на герб Літвы, дзе беларуская традыцыя сімвала выкладзена максімальна коратка і тэндэнцыйна. Гэта вынік скаардынаванай кампаніі некалькіх рэдактараў, якія маніпулявалі правіламі платформы, каб прынізіць ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ.

Працэс дэмантажу герба «Пагоня» з будынка Дома ўрада ў хуткім часе пасля рэферэндуму аб дзяржаўных мовах і сімволіцы, праведзенага ў 1995 годзе для легітымізацыі русіфікацыі

Беларускім вікіпедыстам даводзіцца супрацьстаяць не толькі русіфікацыі.

Як вынікае з расследавання «Вольных вікіпедыстаў», да 2021 года англамоўны тэкст пра «Пагоню» захоўваў баланс, апісваў гістарычныя і візуальныя адрозненні паміж эталонамі дзвюх краін (напрыклад, шасціканцовы крыж супраць латарынгскага), а таксама ўтрымліваў дзясяткі гербаў гарадоў і ваяводстваў ад Віцебска да Беластока, створаных з выкарыстаннем «Пагоні». Некалькі літоўскіх рэдактараў паклалі доўгія гады, каб сцерці інфармацыю пра беларускую «Пагоню».

Іх першапачатковая спроба заблакаваць беларускіх рэдактараў праз Арбітражны камітэт правалілася (суддзі адхілілі скаргу з лікам 7:0), тады яны звярнуліся да механізму выдалення праз правіла Вікіпедыі аб забароне дублявання артыкулаў. Літоўскі рэдактар пад нікам Pofka і яго паплечнікі заявілі, што «Пагоня» і сучасны літоўскі «Віціс» з'яўляюцца адным сімвалам, таму асобны тэкст не патрэбны.

Поспех маніпуляцыі забяспечыла хітрая пабудова артыкула пра герб Літвы. У ім ігнаруецца савецкі перыяд, бо для Літвы гэта перыяд акупацыі, і гісторыя пераскоквае з 1940 адразу ў 1990 год, што стварае ілюзію гістарычнай бесперапыннасці выкарыстання сімвала.

Беларуская ж сітуацыя мае ўразлівасць: сучасная дзяржава — правапераемніца БССР, таму агульны артыкул пра герб Беларусі абавязаны ўключаць і савецкі, і сучасны мадыфікаваны варыянт.

Скарыстаўшыся гэтым, ініцыятары дамагліся зліцця «Пагоні» менавіта з артыкулам пра герб Літвы, як тоесным па сутнасці.

Але пры такім аб'яднанні ўвесь багаты беларускі гістарычны кантэкст стаў выглядаць недарэчна. Яго скарацілі ўсяго да пары абзацаў і ссунулі ўніз — менавіта ў гэтым і была ідэя аб’яднання.

Беларуская «Пагоня» падаецца там выключна як чужы сімвал, які беларусы прыўласцілі ў 1918 годзе. Цікава, што ўказваецца, што гэты сімвал выкарыстоўваўся беларускімі калабарацыяністамі ў часы Другой сусветнай. Пры гэтым згадкі пра выкарыстанне яго ў той самы перыяд літоўскімі калабарацыяністамі адсутнічаюць.

Хітрасць фармулёвак закранула нават старонку неадназначнасцяў, дзе «Пагоня» цяпер апісваецца проста як «беларускамоўны тэрмін для абазначэння герба Літвы».

Каб даказаць адміністратарам неабходнасць выдалення, ініцыятары выкарыстоўвалі падвойныя стандарты. З аднаго боку,

Pofka называў беларускія гістарычныя даследаванні «прапагандай тэрарыстычнага рэжыму». З іншага боку, каб абгрунтаваць, што беларусы самі адмовіліся ад сімвала, ён выкарыстаў вынікі лукашэнкаўскага рэферэндуму 1995 года.

Маніпулюючы вырванымі з кантэксту словамі экс-суддзі Канстытуцыйнага суда Міхаіла Пастухова, рэдактар пераконваў заходніх адміністратараў, што адмова ад герба была законнай.

Матывацыя такіх дзеянняў грунтавалася на ўспрыманні беларусаў як заваяванай масы. У дыскусіях Pofka наўпрост заяўляў:

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай. Большасць насельніцтва не мае значэння, калі яна не кіруе дзяржавай».

Для надання вагі сваім тэорыям ён селектыўна выкарыстоўваў працы заходніх гісторыкаў, у прыватнасці кнігу Стывена Роўэла пра «Паганскую імперыю», якую беларускія даследчыкі крытыкуюць менавіта за поўнае ігнараванне беларускага складніка.

Таксама ён пісаў, што беларусам, якія не пагаджаюцца з тым, што гісторыя ВКЛ гэта гісторыя выключна Літвы, варта «паглядзець на Латвію, Эстонію, Славакію і быць задаволенымі тым, што яны сапраўды маюць».

Стварыць штучны кансэнсус для выдалення артыкула дапамог яшчэ адзін рэдактар, які паслядоўна мяняў нікнэймы і ідэнтычнасці.

Першапачаткова зарэгістраваўшыся як «ашкеназскі яўрэй» Itzhak Rosenberg, ён хутка пачаў выдаваць сябе за літоўца, а пазней дзейнічаў пад імёнамі Cukrakalnis, +JMJ+ (скарот ад Jesus, Maria, Joseph) і D&P.

Вузкае факусаванне на ваеннай гісторыі можа азначаць, што ён сам вайсковец, а аналіз яго актыўнасці паказаў, што час рэдагавання не супадае з рэдактарамі з Літвы, але супадае з вечаровай актыўнасцю на Усходнім узбярэжжы ЗША.

Сёння артыкул пра «Пагоню» застаецца перанакіраваннем. Аднак сістэматычныя парушэнні этыкі з боку ініцыятараў не засталіся зусім без наступстваў.

Pofka атрымаў бестэрміновы бан у літоўскай Вікіпедыі за агрэсіўныя паводзіны, а ў англамоўнай караўся часовай тэматычнай забаронай і кропкавымі санкцыямі, хоць і здолеў вымаліць «другі шанец», пазбегшы канчатковага выгнання.

Тым не менш, як мы пісалі раней, створаны ім гіганцкі прапагандысцкі артыкул пра «Літвінізм», дзе беларускі погляд на гісторыю беспадстаўна прыраўноўваецца да фашызму, напрыканцы 2025 года быў цалкам выдалены незалежнымі рэдактарамі і перапісаны ў нейтральным ключы.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1А вдpуг вce хoтят шпaгaт oт Βoлoчкoвoй.😁 0020-02-2025
2Nyt puhuu hiihtomaajoukkueen heikoimmaksi lenkiksi moitittu mies: ”Jollain voi olla käsitys, ettei auktoriteettia ole”0020-11-2021
335 новых автомобилей выделили ГИБДД для нужд дорожно-патрульной службы0024-01-2020
4Sofia Mirjamsdotter: Men det får man väl inte säga i det här landet längre0010-02-2020
5Исправление проблем под Docker. Казалось бы, при чём здесь GIT?0003-03-2020
6В США прошли проукраинские демонстрации, правда с закрытыми лицами0002-03-2025
7Продажи новых легковых автомобилей в ЕC в январе выросли на 11%, до 760 тыс. - ассоциация0021-02-2023
8В 11 регионах России средняя зарплата превысила 100 тысяч рублей0028-02-2025
9Правительство предложило снизить россиянам выплаты по ипотеке0015-02-2020
10[Solved]Opera moves to the previous page location when activating tab0022-12-2019

Классификация: Мнения. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.