Мадэль з Харкава Ніка Кузняцова пабралася шлюбам з грузінскім бізнэсменам Нікам Ломіа ў адной з самых дарагіх віл у Канах. Спявалі для маладзёнаў і іх гасцей Рыкі Марцін, Валерый Меладзэ, Максім Галкін.

Ніка Ломіа і Ніка Кузняцова. Тут і далей фота з сацсетак
Нявеста — Ніка Кузняцова — нарадзілася ў Харкаве. У 2021 годзе яна стала фіналісткай конкурсу прыгажосці «Міс Украіна», але нейкага тытулу не атрымала. СМІ пішуць, што пасля пачатку вайны Ніка пераехала ў Манака.

Ніка Кузняцова, мадэль з Харкава
У інстаграме дзяўчына распавядала, што ў дзяцінстве марыла стаць дызайнеркай. У 11 гадоў пайшла ў мадэльную школу. А вучыцца паступіла на эканамістку-міжнародніцу. Папрацаваць Ніка паспела хостэс-адміністратаркай, аператаркай у кол-цэнтры, прамоўтаркай, мадэллю — і яшчэ шмат кім. Кажа, умее рабіць сайты, засвоіла 3Д-мадэляванне, можа быць дызайнеркай інтэр’ераў.

Ніка Ломіа, грузінскі бізнэсмен
Жаніх — Ніка Ломіа — грузінскі бізнэсмен, які з'яўляецца сузаснавальнікам IT-кампаніі Spribe. Яна займаецца распрацоўкай платформ для анлайн-казіно і мае офісы ў Кіеве і Варшаве. Некаторыя паблікі звязваюць яго з махлярскімі кол-цэнтрамі.
У сваім блогу ў інстаграме Ніка распавядала, што пазнаёмілася з будучым мужам у сацсетках. А першае іх спатканне прайшло ў «Макдональдсе». Кажа, што сама яна вельмі простая дзяўчына і любое спатканне можа быць рамантычным, калі побач правільны чалавек.

Ніка прызнаецца, што апошнім часам адышла ад працы, бо лічыць неабходным больш займацца сям’ёй. Гатуе яна сама, а вось з прыборкай ёй дапамагаюць.

Закаханыя арганізавалі вяселле ў адной з самых дарагіх віл у Канах — Château de la Croix des Gardes. Яна была пабудавана ў 1919 годзе. Каб вы разумелі ўзровень пляцоўкі: тут праводзілі свае мерапрыемствы такія кампаніі, як Versace і Apple. Тут жа адбывалася эксклюзіўная вечарынка закрыцця Канскага кінафестывалю. Кошт арэнды вілы цалкам на два дні (а менавіта столькі святкавалі вяселле) можа даходзіць да 500 тысяч еўра.

Гасцей сустракала трыа скрыпачак.


А пляцоўку, дзе маладзёны абмяняліся клятвамі кахання і вернасці, усталявалі так, каб госці маглі атрымліваць асалоду ад цудоўнага віду на Міжземнае мора.

Шкляны подыум, упрыгожаны тысячамі кветак, зрабілі проста пасярод басейна — па ім шлі жаніх і нявеста.

Адных толькі фатографаў, якія здымалі радасную падзею, было шэсць.

Само мерапрыемства праходзіла на рускай мове.
Вядучымі абралі расійскага артыста Максіма Галкіна і вядомага беларускага вядучага Яўгена Перліна.

Быў і шыкоўны феерверк, і шоу дронаў у начным небе, якія рабілі розныя малюнкі.

Забаўляльную праграму таксама прадумалі — танцы балерын, песні ў выкананні Максіма Галкіна (у тым ліку, і на ўкраінскай мове) і Валерыя Меладзэ. Але галоўнай запрошанай зоркай стаў Рыкі Марцін — шчаслівыя муж і жонка скакалі пад яго хіт Un, Dos, Tres.



Другі дзень вяселля зрабілі нацыянальным. Тут гасцям прапаноўвалі як сала з цыбуляй і боршч з пампушкамі, так і хінкалі.

Госці таксама імкнуліся дадаць да касцюмаў нейкія нацыянальныя элементы.

Нявеста з сяброўкамі танчыла пад украінскую музыку.

Традыцыйныя грузінскія танцы ад артыстаў грузінскага нацыянальнага балета «Сухішвілі» таксама былі. Выступаў грузінскі спявак Бека Браладзэ.


Па інфармацыі СМІ, ганарар Рыкі Марціна ў такіх выпадках звычайна складае 1,5 мільёна еўра, Максіма Галкіна — 118 тысяч (але трэба ўлічваць, што ён працаваў 2 дні, таму ганарар мог быць і большым), Валерыя Меладзэ — каля 146 тысяч. Агулам такое шыкоўнае вяселле магло каштаваць да 5 мільёнаў еўра.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | "Украинская правда": за Тимошенко внесли уже более трети залога | 0 | 0 | 20-01-2026 |
| 2 | На Украине мошенник завладел деньгами матери погибшего военного | 0 | 10.96 | 30-07-2026 |
| 3 | На Украине арестовали недвижимость якобы российских предприятий на более чем $37 млн | 0 | 0 | 24-02-2023 |
| 4 | На Украине мошенники вымогали от имени Зеленского $570 тыс. за работу в "Укроборонпроме" | 0 | 0 | 31-08-2019 |
| 5 | Украинский суд изъял у жены Медведчука земли на берегу Днепра | 0 | 0 | 19-05-2023 |
| 6 | На Украине раскрыли бизнес по продаже детей иностранцам | 0 | 0 | 27-07-2021 |
| 7 | В Молдавии передали в суд дело о переправке уклонистов с Украины | 0 | 0 | 07-10-2025 |
| 8 | На Украине пресекли вывоз 400 тонн товаров, принадлежащих фирме из России | 0 | 0 | 15-02-2023 |
| 9 | Украинка продала младенца однополой паре из Франции за 9 тысяч евро | -2 | 7 | 30-06-2026 |