Хлопцы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Містэр Іняз — 2026», дэфілявалі ў нацыянальных строях — і сталі зоркамі ў сацсетках.

Тут і далей фота: bsufl.by
Конкурс прыгажосці (які афіцыйна назвалі конкурсам мужнасці і гонару) адбыўся яшчэ напачатку красавіка, але відэа з яго завірусілася ў Threads цяпер.
Адным з першых выпрабаванняў для шасці фіналістаў было дэфіле ў нацыянальных строях. Падчас яго на экране дэманстравалі візіткі хлопцаў — іх таксама здымалі ў беларускім стылі.
@andrew.maximov Мистер Иняз 2026 - Представленте участников @bsufl.belarus #мистер #иняз #бгуия #конкурс #парни @brsm_bsufl ♬ оригинальный звук - Андрей Максимов

Так выглядалі візітныя фоты ўдзельнікаў конкурсу. На здымках — Мікалай Чарняк з факультэта кітайскай мовы і культуры (злева) і Іван Хаміцэвіч з факультэта нямецкай мовы
У каментарах выключна захапленне: «Калі я вучылася ў інязе, у нас ніякіх містэраў не было, бо не было хлопцаў у прынцыпе. Гэтыя беларусікі, канешне, сэксі», «Вой, якія прыгажуны! Ідэя — сэкс! І, канешне, вялікі дзякуй за строі», «Нашы буслы!».

У каментары прыйшла і блогерка Ганна Бонд, якая на беларускай мове напісала: «Гэта нечакана. І вельмі крута атрымалася».
Тытул «Містэр Іняз — 2026» атрымаў Міхаіл Супруновіч з факультэта англійскай мовы.

Міхаіл Супруновіч


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Шэсць зліткаў золата аддаў дзесяцігадовы школьнік за «свабоду» бацькоў | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 2 | Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 3 | Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога? | 0 | 15.88 | 14-04-2026 |
| 4 | «Такой эліткі краіна не бачыла». У Мінску пабудуюць сакрэтныя хмарачосы а-ля Масква-Сіці | 0 | 26.67 | 24-06-2026 |
| 5 | Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае | 0 | 10 | 26-03-2026 |
| 6 | Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць | 0 | 7.66 | 15-02-2026 |
| 7 | «Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 8 | Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі | 0 | 21.11 | 27-07-2026 |
| 9 | Фальков: конкурс на поступление в вузы проекта по переходу на новую модель зашкаливает | 0 | 8.52 | 06-08-2026 |