Падзеньне ўзроўню вады ў Дунаі агаліла вайсковыя караблі нацысцкай Нямеччыны ў Сэрбіі і вайсковы матацыкл у Вугоршчыне на фоне засухі, якая ахапіла значную частку Эўропы.
Абмялелы Дунай агаліў нацыстоўскія рэліквіі. ФОТА
Падзеньне ўзроўню вады ў Дунаі агаліла вайсковыя караблі нацысцкай Нямеччыны ў Сэрбіі і вайсковы матацыкл у Вугоршчыне на фоне засухі, якая ахапіла значную частку Эўропы.
1 Людзі аглядаюць рэшткі нямецкага вайсковага карабля каля Прахава ў Сэрбіі 13 жніўня.
Гэта адна зь некалькіх рэліквіяў Другой сусьветнай вайны, якія агаліў гістарычна нізкі ўзровень вады ў Дунаі на фоне засухі, што працягваецца
2 Жанчына аглядае нямецкі вайсковы карабель каля Прахава 13 жніўня.
Фатограф Стэфан Стаянавіч расказаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, што цяпер каля мястэчка Прахава на ўсходзе Сэрбіі можна пабачыць рэшткі некалькіх патанулых караблёў часоў Другой сусьветнай вайны. Ён агледзеў адно з суднаў і сказаў, што хадзіць па ім было «крыху небясьпечна». «Адчуваеш, як матэрыял прагінаецца пад нагамі», — дадаў ён.
3 Яшчэ адзін нямецкі карабель, бачны ў Дунаі каля Прахава. Фота зробленае 13 жніўня.
Караблі, якія зьяўляюцца з вады каля Прахава, належаць да прыкладна 200 суднаў Чарнаморскага флёту Нямеччыны, затопленых у 1944 годзе. Масавае затапленьне загадалі правесьці, каб флёт ня трапіў у рукі савецкай арміі, якая наступала, а таксама каб перашкодзіць яе перамяшчэньню па рацэ
4 На іншых участках Дунаю, які абмялеў праз засуху, таксама агаляюцца рэліквіі часоў вайны. Гэты нацысцкі матацыкл праляжаў на дне ракі каля будынку парлямэнту ў Будапэшце больш за 80 гадоў, перш чым зьявіцца з вады ў пачатку жніўня.
Нацыянальнае кіраваньне водных рэсурсаў Вугоршчыны паведаміла, што ўзровень Дунаю ў Будапэшце апусьціўся да найніжэйшай адзнакі за ўвесь час назіраньняў
5 Недалёка ад матацыкла знайшлі парэшткі двух нацысцкіх жаўнераў. Сярод знаходак былі іхныя асабістыя жэтоны, на якіх бачныя словы «Waffen SS», а таксама мэдаль (унізе), якім узнагароджвалі за службу на Таманскай паўвысьпе ў сучаснай Расеі
6 Мясцовы рыбак адплывае на невялікім чоўне ад рэшткаў нямецкага карабля каля Прахава 13 жніўня.
У апошнія гады некалькі затопленых нямецкіх суднаў у гэтым раёне прыбралі з ракі, каб палегчыць суднаходзтва. Аднак працы ўскладніла выяўленьне выбухоўкі ў некаторых з караблёў
7 У жніўні 2024 году супрацоўнікі Цэнтру разьмінаваньня Сэрбіі выявілі гэтыя боепрыпасы, якія не разарваліся, падчас узьняцьця нямецкага судна з Дунаю каля Прахава
8 Пясчаная водмель, якая паказалася з-пад вады ў Дунаі каля гораду Новы Сад на поўначы Сэрбіі, 7 жніўня.
На тле засухі каля Новага Саду знайшлі некалькі боепрыпасаў часоў Другой сусьветнай вайны, у тым ліку мінамётную міну і авіяцыйную бомбу
9 Дзялянка рачнога дна, якая паказалася з-пад вады ў Будапэшце. Фота зробленае 29 ліпеня.
У апошнія дні ў Будапэшце выявілі розныя боепрыпасы, у тым ліку прадмет, які лічаць гарматным ядром XIX стагодзьдзя. Улады некалькіх краінаў уздоўж Дунаю заклікалі людзей не дакранацца да незвычайных прадметаў і выклікаць паліцыю ў выпадку выяўленьня прадметаў вайсковага прызначэньня
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Затопленные в 1944-м корабли нацистов всплыли из-за засухи на Дунае | 0 | 10.31 | 03-08-2026 |
| 2 | Затопленные в 1944-м корабли нацистов всплыли из-за засухи на Дунае | 0 | 10.31 | 03-08-2026 |
| 3 | Обмеление Дуная привело к открытию древних римских артефактов | 0 | 12.7 | 09-08-2026 |
| 4 | В Сербии из-за обмеления Дуная показались затопленные нацистские корабли | 0 | 14.91 | 01-08-2026 |
| 5 | Снижение уровня воды в Дунае привело к введению режима ЧП на севере Сербии | -1 | 7.57 | 29-07-2026 |
| 6 | На болгарском участке Дуная зафиксировали рекордное обмеление | 0 | 9.6 | 06-08-2026 |
| 7 | В Болгарии из-за обмеления Дуная обнаружили останки мамонта | 0 | 13.96 | 01-08-2026 |
| 8 | В Братиславе уровень воды в Дунае поднялся вдвое выше нормы | 0 | 0 | 19-07-2021 |
| 9 | Torkan avslöjar Donaus dolda teknikhistoria: ”Extremt värdefullt” | 0 | 8.75 | 14-08-2026 |