Суд Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці ўхваліў рашэньне аб спагнаньні больш за 162 тысяч рублёў з грамадзяніна Расеі, які ў сьнежні 2015 году незаконна забіў зубра падчас паляўнічага туру ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі».
Суд Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці ўхваліў рашэньне аб спагнаньні больш за 162 тысяч рублёў з грамадзяніна Расеі, які ў сьнежні 2015 году незаконна забіў зубра падчас паляўнічага туру ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі».
Як паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі, суд таксама абавязаў расейца сплаціць больш за 8,1 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны ў даход дзяржавы.
Што папярэднічалаУ канцы 2015 году петрыкаўскія сілавікі завялі крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі за забітага зубра — у ягонай паляўнічай пуцёўцы, што звычайна атрымліваюць іншаземцы для паляваньня ў Беларусі, не была пазначана магчымасьць паляваць на гэтую жывёлу.
Справу завялі паводле ч.4 артыкулу 282 Крымінальнага кодэксу Беларусі — незаконнае паляваньне, у выніку якога нанесены ўрон у асабліва вялікім памеры.
У студзені 2016 году году пракурор Петрыкаўскага раёну заявіў пазоў аб спагнаньні кампэнсацыі ў памеры, эквівалентным 80 тысячам эўра.
У красавіку 2017 году Генэральная пракуратура Беларусі, абапіраючыся на Канвэнцыю аб прававой дапамозе і прававых дачыненьнях, накіравала крымінальную справу для расьсьледаваньня ў Расею. Але ў 2020 годзе расейская пракуратура закрыла справу ў сувязі з заканчэньнем тэрмінаў крымінальнага перасьледу.
У 2021 годзе пракурор Петрыкаўскага раёну зьвярнуўся ў суд па прымусовае спагнаньне кампэнсацыі ўрону. Абвінавачанага праінфармавалі ад часе і месцы разгляду адміністрацыйнай справы, але ён не зьявіўся і накіраваў пісьмовы адказ, у якім заявіў, што нязгодны з заяўленымі беларускай пракуратурай патрабаваньнямі.
Адзначаецца, што судовае рашэньне яшчэ не набыла юрыдычную моц. Выданьне таксама не згадвае, ці тлумачылі ў пракуратуры і судзе, якім чынам будуць дабівацца спагнаньня гэтых сродкаў.
Чаму гэта важнаУ Беларусі налічваецца больш за 2 700 зуброў — гэта прыблізна траціна ад усясьветнага ліку. Паляваньне на іх дазволена, але строга абмежавана. Улады дазваляюць адстрэльваць толькі жывёл з рэзэрвовага генафонду — хворых, старых ці траўміраваных асобінаў.
Для грамадзян Эўразійскага эканамічнага саюзу кошт ліцэнзіі на нетрафэйнага зубра складае прыблізна 7 тысяч рублёў, а трафэйнага — 10 тысяч. Для грамадзян іншых дзяржаў кошт можа быць вышэйшы.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Россиянин получил в Белоруссии 4,5 млн руб. штрафа за охоту на зубра в 2015 году | 0 | 15.44 | 21-08-2026 |
| 2 | Суд в Белоруссии оштрафовал россиянина за убийство редкого зубра | 0 | 14.15 | 21-08-2026 |
| 3 | Более 40 человек приговорили в Белоруссии к арестам и штрафам за участие в акциях протеста | 0 | 0 | 16-07-2020 |
| 4 | У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ восем беларусаў, пацярпелых у аварыі | 0 | 14.22 | 16-08-2026 |
| 5 | Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў | 0 | 15.56 | 31-05-2026 |
| 6 | Суд в Минске оставил под стражей главу белорусской правозащитной организации | 0 | 0 | 29-07-2021 |
| 7 | В Белоруссии оштрафовали россиянина на €46,3 тыс. за незаконную добычу зубра | -1 | 21.11 | 21-08-2026 |
| 8 | Руководителей "Пресс-клуба Беларусь" задержали на 72 часа | 0 | 0 | 23-12-2020 |
| 9 | Под Калугой по делу о взятке и вырубке леса задержали директора лесничества | 0 | 0 | 15-10-2021 |