Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Харватыі затрымалі ўкраінца, падазраванага ў падрыве «Паўночных патокаў». Польшча раней адмовіла Нямеччыне ў ягонай выдачы

Дата публикации: 19-08-2026 14:27:17

Яго затрымалі ў харвацкім горадзе Пула на падставе эўрапейскага ордэру на арышт. Паводле прэс-рэлізу ведамства, падазраванага завуць Уладзімір Ж. Хутчэй за ўсё, гэта грамадзянін Украіны Ўладзімір Жураўлёў.

Основное содержимое страницы с новостью.

У Харватыі затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў справе пра падрыў газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2». Пра гэта паведаміла Фэдэральная пракуратура Нямеччыны.

Яго затрымалі ў харвацкім горадзе Пула на падставе эўрапейскага ордэру на арышт. Паводле прэс-рэлізу ведамства, падазраванага завуць Уладзімір Ж. Хутчэй за ўсё, гэта грамадзянін Украіны Ўладзімір Жураўлёў. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён прафэсійны вадалаз і браў удзел ва ўсталяваньні выбухоўкі на газаправодах у верасьні 2022 году, піша «Настоящее время».

Жураўлёў жыў у Польшчы, але ўлетку 2024 году — пасьля таго, як Нямеччына выдала ордэр на ягоны арышт — выехаў ва Ўкраіну. Мэдыя пісалі, што ён перасек мяжу на аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі ўкраінскай амбасады ў Варшаве. Пры канцы верасьня 2025 году яго ўсё ж затрымалі ў Польшчы, але польскі суд адмовіўся выдаць яго Нямеччыне. Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск тады заявіў, што «адзіныя людзі, якія павінны саромецца і маўчаць наконт „Паўночных патокаў“, — гэта тыя, хто прыняў рашэньне пра іхнае будаўніцтва».

Украінец Уладзімір Жураўлёў (стаіць) падчас суду ў Варшаве 17 кастрычніка 2025 году

Украінец Уладзімір Жураўлёў (стаіць) падчас суду ў Варшаве 17 кастрычніка 2025 году

Нямеччына выдала ордэры на арышт Жураўлёва і яшчэ шасьцярых грамадзян Украіны. Адзін зь іх — Сяргей Кузьняцоў, якога затрымалі ў жніўні 2025 году ў Італіі падчас адпачынку зь сям’ёй, а ў лістападзе таго ж году італьянскія ўлады перадалі яго Бэрліну. Яму інкрымінуюць «антыканстытуцыйны сабатаж, арганізацыю выбуху і разбурэньне канструкцыі».

Паводле сьледзтва, Кузьняцоў кіраваў групай з шасьці-сямі чалавек. На яхце «Андрамэда» ў верасьні 2022 году яны падышлі да газаправодаў каля дацкай выспы Борнхальм, дзе на глыбіні 70–80 мэтраў усталявалі ня менш за чатыры выбуховыя прыстасаваньні. Пасьля дывэрсіі ён, як мяркуюць сьледчыя, сышоў зь яхты ў порце Вік на востраве Руген, пасьля чаго адправіўся на радзіму.

Выбухі на абодвух газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток», што вядуць з Расеі ў Нямеччыну, адбыліся ў ноч на 26 верасьня 2022 году каля дацкага вострава Борнхальм у Балтыйскім моры. Газаправоды на той час не працавалі: «Паўночны паток — 2» не пасьпелі ўвесьці ў эксплюатацыю да пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, а «Паўночны паток — 1» часова спыніў транспартаваньне газу.

Афіцыйны Кіеў сваё дачыненьне да падрыву газаправодаў адмаўляе. Аднак паводле нямецкіх СМІ гэтую атаку ўчыніла група ўкраінцаў. Уладзімір Ж. быў адным з чатырох вадалазаў, якія закладвалі выбухоўку, а Сяргей К. каардынаваў апэрацыю. Вядома таксама, што ў камандзе была жанчына, а адзін зь меркаваных удзельнікаў загінуў на фронце.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Харватыі затрымалі ўкраінскага дайвера, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку». Раней яго не выдала Польшча08.7919-08-2026
2Уроженца Харькова задержали за передачу СБУ данных о противниках киевского режима в РФ0025-03-2022
3Польша обвинила украинца в покушении на представителя ВПК Украины05.4620-08-2026
4Украинские силовики задержали в Харькове сообщников луцкого террориста0021-07-2020
5В Харьковской области уничтожена боевая группа украинских пограничников0519-07-2026
6В Польше неизвестные повредили украинское место памяти01006-08-2026
7В Польше украинцу предъявили обвинения в попытке убийства06.0520-08-2026
8Полиция Польши задержала украинца за избиение металлической трубой08.0112-08-2026
9В Харькове произошел взрыв0025-07-2025
10"Гуфт, ҷойи пулро нагӯйӣ, мекушам." Омилони марги ду мардро ҳанӯз наёфтаанд010.6819-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 9.86. Источник: www.svaboda.org.