Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Менску вынесьлі выракі 54 абвінавачаным у справе ашуканскіх кол-цэнтраў

Дата публикации: 28-07-2026 08:58:01

Супрацоўнікі махлярскіх цэнтраў абзвону выманьвалі ў людзей грошы.

Основное содержимое страницы с новостью.

Супрацоўнікі махлярскіх цэнтраў абзвону выманьвалі ў людзей грошы.

Як паведамляе генэральная пракуратура Беларусі, Менскі гарадзкі суд вынес выракі ў справе махлярскіх кол-цэнтраў.

Былі абвінавачаныя 5 кіраўнікоў і 39 удзельнікаў міжнароднай злачыннай арганізацыі, офісы якой знаходзіліся ў Маскве, Бішкеку і Менску. Махлярскія цэнтры абзвону дзейнічалі ў 2017–2024 гадах. Іх ахвярамі былі грамадзяне краін СНД і Эўрапейскага Зьвязу. Падманвалі, прапаноўваючы атрымаць пасіўны даход ад інвэставаньня грошай у фінансавыя праекты, якіх насамрэч не існавала. Пацярпелых схілялі пералічваць грошы на рахункі, падкантрольныя арганізацыі. Страты перавысілі 2 млн рублёў.

Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі ў «кіраўніцтве структурнымі падразьдзеламі злачыннай арганізацыі, удзеле ў яе дзейнасьці ў кожнай іншай форме і ашуканскім завалоданьні маёмасьцю ў буйным і асабліва буйным памерах, зьдзейсьненым арганізаванай групай».

Кіраўнікоў асудзілі на тэрміны ад 6 да 11,5 года са штрафамі. Шараговым удзельнікам прызначылі пакараньні ад 3 гадоў 3 месяцаў да 7 гадоў 6 месяцаў увязьненьня з штрафамі.

Як дзейнічалі махлярскія цэнтры абзвону

Раней у Сьледчым камітэце заявілі, што разам з МУС і ГУБАЗіК правялі ў Менску шэраг затрыманьняў, каб спыніць дзейнасьць махлярскіх кол-цэнтраў, якія належалі «міжнароднай арганізаванай злачыннай групе».

Адзін месьціўся ў мікрараёне Лебядзіны, а другі на Нямізе.

У час прыходу сілавікоў

У час прыходу сілавікоў

Зламысьнікі стварылі больш за 800 фальшывых сайтаў, на якія прываблівалі людзей абяцаньнямі высокіх даходаў ад інвэстыцыяў. Фінансавыя кампаніі, у якія прапаноўвалася ўкладваць сродкі, увогуле не існавалі. Тым часам на сайтах зьбіралі асабовыя зьвесткі грамадзян. Далей зь імі зьвязваліся «фінансавыя адмыслоўцы» і пераконвалі пераводзіць грошы на фікцыйныя рахункі.

Такім чынам махляры імітавалі брокерскія паслугі, паведамляючы кліентам пра пасьпяховы гандаль, і ахвяры ўносілі ўсё новыя сумы.

Як паведамілі сьледчыя, два ашуканскія цэнтры абзвону разьмяшчаліся ў Менску і мелі адзіны дыстанцыйны цэнтар кіраваньня. Іх працу забясьпечвалі 7 аддзелаў, якія мелі розную спэцыялізацыю ў завалодваньні грашыма пацярпелых.

Сярэдні ўзрост удзельнікаў — ад 20 да 38 гадоў. Большасьць маюць вышэйшую адукацыю, сямʼю і імкнуцца да лёгкага заробку. Штомесячнае абарачэньне ашуканскіх кол-цэнтраў дасягае ад 600 тысяч да 2 мільёнаў даляраў ЗША.

Паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні злачынства затрыманыя 55 чалавек, сярод іх 45 мужчын і 10 жанчын; 9 замежных грамадзян.

Паводле МУС, «тысячы грамадзян больш як з 180 краін пацярпелі ад іхнай злачыннай дзейнасьці». Рахунак у крымінальным бізнэсе ішоў «на мільёны».

Раней Сьледчы камітэт паведамляў, што сярод найбольш пашыраных відаў кібэрвымаганьняў — пагроза распаўсюду прыватнай інфармацыі, у тым ліку інтымная перапіска, фатаграфіі, відэазапісы.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У адной Менскай вобласьці за 5,5 гадоў у суды накіравалі звыш 1,5 тысячы спраў пра «экстрэмісцкія матэрыялы»012.5605-08-2026
2Суд в Минске вынес приговоры 54 участникам сети мошеннических кол-центров019.1828-07-2026
3У Беларусі махляры выкарыстоўваць жаданьне людзей выехаць за мяжу на заробкі07.3520-08-2026
4В Приморье задержали подозреваемых в мошенничестве с обменом валюты0023-12-2025
5Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра01021-08-2026
6В Москве задержали мошенников, обманувших пенсионеров на 50 млн рублей0018-08-2021
7Около 50 журналистов доставили в милицию Минска 27 августа для проверки документов0028-08-2020
8Задержан телефонный мошенник, похитивший 50 тыс. рублей у Эдгарда Запашного0018-09-2020
9В Москве задержали работников криптообменников за помощь кол-центрам Киева015.2607-08-2026

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 19.41. Источник: www.svaboda.org.