Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Сёння - 102 гады з дня нараджэння Васіля Быкава. На ягонай малой радзіме пра гэта нават не ўспомнілі

Дата публикации: 19-06-2026 11:03:22

Народны пісьменнік Беларусі нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, дзе сёння працуе яго мемарыяльны музей. У Вушачах у 2021 годзе ўсталявалі бюсты двух знакамітых ураджэнцаў гэтага краю - Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Але абодва гэтыя аб’екты засталіся сёння па-за ўвагай работнікаў ідэалогіі і культуры.

Основное содержимое страницы с новостью.

Народны пісьменнік Беларусі нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, дзе сёння працуе яго мемарыяльны музей. У Вушачах у 2021 годзе ўсталявалі бюсты двух знакамітых ураджэнцаў гэтага краю - Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Але абодва гэтыя аб’екты засталіся сёння па-за ўвагай работнікаў ідэалогіі і культуры.

Ніводнага радка не прысвяціла Васілю Быкаву раённая газета “Патрыёт”. Зрэшты, як і абласная газета «Витебские вести». З гучнай падрыхтоўкай адзначэння ўгодкаў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ніхто не згадвае, што Быкаў быў непасрэдным яе ўдзельнікам і што менавіта ён напісаў самыя шчымлівыя творы пра тыя цяжкія для Беларусі часы.

Затое ўжо не першы тыдзень увагу чытачоў «раёнкі» спрабуюць прыцягнуць да падзеі зусім іншага кшталту – да фестывалю экстрэмальных відаў спорту «ЭкстримПрорыв», які пачынаецца акрат сёння. У трохдзенная праграме – разнастайныя спаборніцтвы, канцэрты, фаершоў і салют. Ускладанне кветак да бюста Васіля Быкава ці наведванне яго музея ў Бычках для «экстрэмалаў» не прадугледжана, а мясцовым вырашылі пра дзень народзінаў  славутага пісьменніка-земляка проста не нагадваць.

Прычыны такога стаўлення вельмі працрыстыя: Васіль Быкаў з’яўляецца класікам беларускай літаратуры, але цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ставіцца да яго з асцярожнасцю або нават з адкрытай варожасцю. Пісьменнік адным з першых пачаў пісаць пра рэпрэсіі, а ў ваеннай прозе адлюстроўваў праўду пра жорсткасць сістэмы, штрафбаты, загады «зверху» і культ асобы Сталіна . Гэта ідзе ўразрез з афіцыйнай ідэалізацыяй савецкага мінулага і Вялікай Айчыннай вайны ў сучаснай Беларусі.

Васіль Быкаў рэзка крытыкаваў палітычны курс Аляксандра Лукашэнкі з моманту ўсталявання аўтарытарнага рэжыму ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Ён  быў актыўным прыхільнікам беларускага нацыянальнага адраджэння, выступаў за вяртанне беларускай мовы і сімволікі (бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня»), а таксама адкрыта падтрымліваў Беларускі Народны Фронт (БНФ).

Захар Дзятлаў

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Исполняется 95 лет со дня рождения писателя-фронтовика Василя Быкова0019-06-2019
27 чэвеня ў Санкт-Пецярбургу памёр праваслаўны манах-архімандрыт Віталій (мірское імя Віктар Радамысльскі), ягоны лёс быў звязаны з палітычным жыццём на Аршаншчыне0513-06-2026
3У Віцебску адзначаць пачатак Вялікай Айчыннай вайны вялікім канцэртам а 4-й раніцы0718-06-2026
4Рамонт дома, на якім быў мурал з Караткевічам, скончаны. Малюнак не аднавілі і нават не абяцаюць-2612-06-2026
5К 145-летнему юбилею: о выдающемся религиозно-педагогическом мыслителе Василии Зеньковском09.4316-07-2026
6В Москве откроют мемориальную доску в память о журналисте и писателе Василии Пескове0013-03-2025
7Жительницу Калмыкии поздравили с 91-летием0202-07-2026
8Яшчэ на двух “экстрэмістаў” з Віцебшчыны стала болей-5313-06-2026
9Народной артистке СССР Вере Васильевой исполняется 94 года0030-09-2019
10Александр Лукашенко поздравил Олега Басилашвили с юбилеем0026-09-2019

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: -3. Информативность: 6. Источник: viciebskspring.org.