Падзеі 5 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
1506 — Клецкая бітва. Пад Клецкам сышліся 7-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага і 12-тысячная армія татараў. Літвінамі кіраваў Міхал Глінскі. У выніку бліскучае перамогі амаль усё татарскае войска зьнішчылі і вызвалілі з палону 40 тысячаў землякоў, якіх татары гналі ў Крым.
1772 — Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
1917 — на 1-й сэсіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня.
1918 — бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
1940 — Латвія ўключаная ў склад СССР.
2018 — паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне адбылося ганаровае адкрыцьцё помніку паўстанцам 1863 году.
У гэты дзень нарадзіліся1461 — Аляксандар Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1753 — Лаўрын Гуцэвіч, архітэктар, аўтар архітэктурных шэдэўраў у Вільні і на Віленшчыне.
1850 — Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік.
1924 — Аркадзь Жураўскі, мовазнавец, доктар філялягічных навук, прафэсар.
1930 — Ніл Армстранг, амэрыканскі астранаўт, першы чалавек, які ступіў на Месяц.
1947 — Віталь Скалабан, гісторык, літаратар, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
1947 — Віктар Маркавец, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
1958 — Уладзімер Макей, дзяржаўны дзяяч РБ і дыплямат, 7-ы міністар замежных справаў (2012–2022).
1962 — Юлія Чарняўская, культуроляг, пісьменьніца, былая палітычная зьняволеная.
У памяці1815 — Геранім Страйноўскі, асьветнік, праўнік, рэлігійны дзяяч. Рэктар Галоўнай школы ВКЛ, якую ператварыў ува ўнівэрсытэт. Віленскі біскуп.
1816 — Тамаш Ваўжэцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, пасьля таго, як Тадэвуш Касьцюшка патрапіў у палон, узначаліў паўстаньне 1794 году.
1864 — у Варшаўскай цытадэлі павешаны Рамуальд Траўгут, генэрал, камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, герою пастаўлены помнік.
1895 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст, адзін з родапачынальнікаў марксізму.
1900 — Юзаф Вольф, дасьледнік гісторыі ВКЛ.
1908 — Валеры Ўрублеўскі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў і Парыскай камуны 1871 году. Пахаваны ў Парыжы.
1941 — загінуў на фронце Алесь Пруднікаў, паэт, вязень ГУЛАГу.
2001— Вячаслаў Адамчык, пісьменьнік.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Ужо сёньня: пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацый | 0 | 12.71 | 22-07-2026 |
| 2 | Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Янкі Брыля | 0 | 17.69 | 03-08-2026 |
| 3 | Ужо сёньня: дзень нараджэньня старшыні Рады БНР Пётры Крачэўскага | 1 | 16.25 | 06-08-2026 |
| 4 | Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна | 0 | 22.5 | 24-07-2026 |
| 5 | Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве | 0 | 20.51 | 18-08-2026 |
| 6 | Ужо сёньня: дзень заснаваньня Беларускай сацыялістычнай грамады і ўраду БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады | 0 | 12.4 | 21-07-2026 |
| 7 | Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек | 0 | 22.5 | 29-07-2026 |
| 8 | Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН | 0 | 16.67 | 17-08-2026 |
| 9 | Ужо сёньня: Шостая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага | 0 | 16.67 | 09-08-2026 |
| 10 | Ужо сёньня: 5 гадоў таму бягуха Крысьціна Ціманоўская адмовілася вяртацца ў Беларусь з Алімпіяды ў Токіё | 0 | 16.04 | 31-07-2026 |