Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН

Дата публикации: 17-08-2026 21:01:00

Падзеі 18 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Дата дня

18 жніўня 2021 году прайшлі ператрусы ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і дома ў яго супрацоўнікаў. Затрыманыя дырэктарка і галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў і бухгальтарка Кацярына Боева. На той момант за кратамі ўжо знаходзіўся былы намесьнік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў, затрыманы ў студзені.

Боеву вызвалілі празь дзесяць дзён. Аляксандрава асудзілі на 14 гадоў калёніі, Наважылава — на 6, Леўшыну — на 4.

Леўшына выйшла на волю ў сьнежні 2024 году, Аляксандраў і Наважылаў застаюцца за кратамі.

Частка былой каманды БелаПАН працягнула працу за мяжой, стварыўшы інфармацыйнае агенцтва «Позірк». Усяго, паводле БАЖ, за кратамі застаецца 21 журналіст.

Гэты дзень у гісторыі

1201 — заснаваны горад Рыга.

1868 ― падчас сонечнага зацьменьня ў індыйскім Гунтуры францускі астраном П’ер Жансэн выявіў у спэктры Сонца незвычайную жоўтую лінію, якая не адпавядала ніводнаму вядомаму элемэнту. Незалежныя назіраньні брытанскага астранома Нормана Лок’ера дапамаглі прыйсьці да высновы пра існаваньне новага хімічнага элемэнту — гелію, упершыню адкрытага на Сонцы і толькі пазьней знойдзенага на Зямлі.

1922 — абвешчана Беларуская аўтаномная царква.

1968 ― кіраўніцтва СССР, Польшчы, ГДР, Вугоршчыны і Баўгарыі ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну.

1976 ― нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Ён памёр ад апёкаў 22 жніўня.

1991 ― хатні арышт прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Крыме.

2009 — Грузія завяршыла працэс выхаду з Садружнасьці незалежных дзяржаваў.

2020 — у Менску адбылася першая прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады для транзыту ўлады.

У гэты дзень нарадзіліся

1611 ― Людвіка Марыя Ганзага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза ― Уладзіслава і Яна Казімера.

1830 ― Францішак Язэп I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны.

Франц Іосіф І

Франц Іосіф І

1891 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопісу «Авадзень».

1891 — Макар Краўцоў (сапраўднае імя — Макар Косьцевіч), пісьменьнік і перакладнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Краўцоў Макар — аўтар «Ваяцкага маршу», словаў гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» (музыка Ўладзімера Тэраўскага).

Краўцоў Макар

Краўцоў Макар

1922 ― Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік.

1924 — Міхаіл Ясень, беларускі паэт-песеньнік.

1933 ― Раман Паланскі, кінарэжысэр.

Раман Паланскі

Раман Паланскі

1941 — Сямён Букчын, літаратуразнаўца, крытык, пісьменьнік.

1946— Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.

1947 — Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.

1954 ― Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік.

1954 — Алесь Ксёндзаў, мастак.

1962 — Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства.

1966 — Алена Брава, журналістка, пісьменьніца.

1978 — Сяргей Ціханоўскі, прадпрымальнік, блогер, палітычны дзяяч, палітвязень у 2020—2025 гадах.

У памяці

1227 ― Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі.

Помнік Чынгісхану ў Манголіі

Помнік Чынгісхану ў Манголіі

1850 ― Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

1940 ― Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі.

1942 — загінуў у ГУЛАГу Лявон Більдзюкевіч, дзяяч беларускага руху, пісьменьнік-нашанівец.

1944 ― Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай партыі камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухэнвальд).

1988 ― Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык.

2011 — Мікола Сташкевіч, гісторык.

2020 — у лесе каля Мастоў знойдзены мёртвым Канстанцін Шышмакоў, дырэктар вайскова-гістарычнага музэю ў Ваўкавыску. Быў сябрам выбарчай камісіі, адмовіўся падпісваць пратакол. У нядзелю 15 жніўня выйшаў на працу, увечары пазваніў жонцы, што працаваць у музэі больш ня будзе, сказаў, што едзе дахаты. Дадому ён не вярнуўся.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Ужо сёньня: гадавіна страйку ў менскім мэтрапалітэне015.2616-08-2026
2Ужо сёньня: 35 гадоў праімпэрскаму путчу ў Маскве 020.5118-08-2026
3Ужо сёньня: бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным у БНР023.3304-08-2026
4Ужо сёньня: 70 гадоў таму памёр Якуб Колас022.512-08-2026
5Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу. Прыйшлі каля 70 тысяч чалавек022.529-07-2026
6Ужо сёньня: дзень выхаду першай беларускай кнігі і дзень нараджэньня Алеся Пушкіна011.4805-08-2026
7Ужо сёньня: 35 гадоў таму ў Менску адбыўся мітынг супраць путчу, на якім Статкевіч абвясьціў пра стварэньне БЗВ016.6419-08-2026
8Ужо сёньня: 195 гадоў з дня нараджэньня Вінцэся Каратынскага021.7614-08-2026
9Ужо сёньня: шостая гадавіна «Маршу Свабоды» ў Менску014.6515-08-2026
10Ужо сёньня: шэсьць гадоў таму быў створаны фонд BySol015.8813-08-2026

Классификация: Информация. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 16.67. Источник: www.svaboda.org.