Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Наступствы затрыманняў у Расонскім раёне: удзельнікам “Беларускай вясёлкі” даёць суткі і штрафы

Дата публикации: 03-08-2026 15:34:48

Нагадаем, 29 ліпеня ў Расонскім раёне на беразе возера Белае адбылося затрыманне каля 300 чалавек, якія сабраліся на злёт прыхільнікаў руху “Сям’я вясёлкі”. Паводле афіцыйнай інфамацыі, на “спецаперацыю” выправілі больш за 130 сілавікоў, а ў лаку затрыманых апынуліся мінімум 277 чалавек, з іх 26 непаўналетніх дзяцей.

Основное содержимое страницы с новостью.

Нагадаем, 29 ліпеня ў Расонскім раёне на беразе возера Белае адбылося затрыманне каля 300 чалавек, якія сабраліся на злёт прыхільнікаў руху “Сям’я вясёлкі”. Паводле афіцыйнай інфамацыі, на “спецаперацыю” выправілі больш за 130 сілавікоў, а ў лаку затрыманых апынуліся мінімум 277 чалавек, з іх 26 непаўналетніх дзяцей.

У першыя ж гадзіны міліцыянты склалі каля 70-ці пратаколаў па двух артыкулах КаАП - арт. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Прычым міліцыянты прымушалі людзей пісаць заявы згоду на судовы разгляд пратаколаў у іх адсутнасць, пагражаючы тым, што “пасадзяць на “суткі”.

Некалькі чалавек ужо асуджаныя на 7 сутак арышту. Сярод іх – жыхар Мінска, якога міліцыянты публічна абвясцілі “арганізатарам” несанкцыянаванага мерапрыемства. Другую “арганізатарку”, настаўніцу з Гродна, да суду адпусцілі, паведамляе Радыё Свабода”.  

Вядома і пра  некалькі штрафаў. Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю/Новости Витебска» распавёў, што аднаму з  удзельнікаў “Беларускай вясёлкі” прысуджаны штраф памерам 25 базавых велічынь (1 125 рублёў).

Усе сем'і, якія былі на фестывалі зь дзецьмі, па месцы жыхарства паставілі на ўлік “СОП”  (сацыяльна-небяспечнае становішча). Замежным грамадзянам ( на імпрэзе было каля 60 грамадзян Расіі) пагражалі дэпартацыяй, большая частка з іх ужо пакінула Беларусь самастойна, не чакаючы прымусовых захадаў.

Ліна Магілянская

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Міліцыя пацвердзіла затрыманне больш за 300 чалавек у Расонскім раёне. Ім пагражаюць штрафы і арышты09.4531-07-2026
2Удзельнікаў злёту "Беларуская вясёлка" ў Расонскім раёне затрымлівалі 133 міліцыянты з розных падраздзяленняў012.4731-07-2026
3Учора пад Расонамі затрымалі каля 350 чалавек010.7430-07-2026
4Сцвярджаецца, што арганізатарам "несанкцыянаванага мерапрыемства" ў Расонскім раёне быў "радыкальны" прадстаўнік "апазіцыі"09.2831-07-2026
5Под Россонами задержали около 350 участников семейного слёта011.201-08-2026
6В Витебской области задержали более 300 участников хиппи-слета "Радужная семья", в том числе россиян. В чем их обвиняют?08.4203-08-2026
7Правозащитники сообщили о 290 задержанных в ходе воскресных акций протеста в Белоруссии0026-10-2020
8Правозащитники сообщили о задержании более 140 участников акций протеста в Белоруссии0020-12-2020
9Правозащитники сообщили о более 700 задержанных в Белоруссии0015-11-2020
10Правозащитники сообщили о более 250 задержанных в ходе протестов в Белоруссии 26 октября0026-10-2020

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10.55. Источник: viciebskspring.org.