Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Сцвярджаецца, што арганізатарам "несанкцыянаванага мерапрыемства" ў Расонскім раёне быў "радыкальны" прадстаўнік "апазіцыі"

Дата публикации: 31-07-2026 11:38:53

Дзяржаўныя медыі і блізкія да іх Тэлеграм-каналы працягваюць тыражаваць "скандальныя навіны"  затрыманне больш як 300 чалавек на возеры Белае, дадаючы да іх усё новыя падрабязнасці. Іх дадаюць відавчна для стварэння "карцінкі", сэнс якой - прадставіць дзеянні сілавікоў гераічнымі, а ўдзельнікаў сустрэчы "беларуская вясёлка" - маргіналамі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Дзяржаўныя медыі і блізкія да іх Тэлеграм-каналы працягваюць тыражаваць "скандальныя навіны"  затрыманне больш як 300 чалавек на возеры Белае, дадаючы да іх усё новыя падрабязнасці. Іх дадаюць відавчна для стварэння "карцінкі", сэнс якой - прадставіць дзеянні сілавікоў гераічнымі, а ўдзельнікаў сустрэчы "беларуская вясёлка" - маргіналамі.

У прыватнасці, сцвярджаецца, што галоўным арганізатарам злёту прыхільнікаў руху "Дзеці вясёлкі " быў 52-гадовы жыхар Мінска Аляксандр Жораў, удзельнік пратэстаў 2020-га году, "прыхільнік БЧБ сімволікі", які "лічыцца ў базах праваахоўнікаў як асоба, датычная да фінансавання пратэснай дзейнасці". Другой арганізатаркай называюць дзяўчыну, якая каардынавала прыезд удзельнікаў у закрытым Тэлеграм-чаце. Гэта 20-гадовая ўраджэнка Гродна Аліса Кухта (раней паведамлялася, што дзяўчыне 23 гады), якая працуе ў адной з гродзенскіх школ.

Менавіта яны, як пішуць дзяржСМІ, "вербавалі ўдзельнікаў, пераконваючы іх, што ў лесе дзяржаўныя законы не дзейнічаюць". І гэтым падштурхоўвалі людзей на незаконныя дзеянні, якія скончыліся масавымі затрыманнямі і  складаннем адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і за распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыі.

Некаторыя інтэрнэт- рэсурсы пайшлі яшчэ далей, распавчдаючы, што ў лесе зладзілі "голую вечарынку" і практычна сатанінскі шабаш, прыраўнаўшы рух "Дзеці вясёлкі" да дэструктыўнай секты.

Ліна Магілянская 

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Наступствы затрыманняў у Расонскім раёне: удзельнікам “Беларускай вясёлкі” даёць суткі і штрафы010.5503-08-2026
2Міліцыя пацвердзіла затрыманне больш за 300 чалавек у Расонскім раёне. Ім пагражаюць штрафы і арышты09.4531-07-2026
3Удзельнікаў злёту "Беларуская вясёлка" ў Расонскім раёне затрымлівалі 133 міліцыянты з розных падраздзяленняў012.4731-07-2026
4Учора пад Расонамі затрымалі каля 350 чалавек010.7430-07-2026
5Ураджэнца Докшыччыны прызналі палітвязнем010.4231-07-2026
6За 6 месяцаў пракуратура Віцебскай вобласці падала ў суды 108 заяў наконт прызнання інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»08.8103-08-2026
7Былых зняволеных у Глыбоцкім раёне адправілі працаваць на ферму07.9623-07-2026
8Более 400 человек осуждены в Белоруссии за участие в несанкционированных акциях0017-03-2021
9Гарадоцкая “раёнка” палохае землякоў узроўнем беднасці ў Літве. Але ў рэгіёне ён яшчэ горшы05.7927-07-2026
10Макей: у Минска были данные о возможной причастности "российских олигархов" к провокациям0031-05-2021

Классификация: Международные. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 9.28. Источник: viciebskspring.org.