Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Абяцалі рэканструкцыю, але абмежаваліся суботнікам

Дата публикации: 22-07-2026 08:52:59

У мінулую суботу  у  аршанскім дзяіцячым парку “Сказочная страна” правялі суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Зрэшты, суботнікам працу ў гэты дзень іможна было лічыць не ўсім: уладальнікі атракцыёнаў і павільёнаў насамрэч выконвалі працы па добраўпарадкаванні “добраахвотна-прымусова”, а вось работнікі камунальнай гаспадаркі проста былі вымушаныя ліквідаваць недахопы сваёй ранейшай няякаснай працы па ўтрыманні парка. Што адметна, папрацаваць ва ўласны выходны дзень выйшлі дэпутаты Аршанскага райсавета і супрацоўнікі мясцовага райвыканкама. Якраз райвыканкам ужо не першы год і раздае абяцанні правесці ў парку грунтоўную рэканструкцыю.

Основное содержимое страницы с новостью.

На тое, што адпачынак з дзецьмі стаў не праста няякасны, але нават і небяспечны, гараджане ўжо даўно звярталі ўвагу мясцовых уладаў. Людзі скардзіліся, што атракцыёны толкам не працуюць, а тэрыторыя парку запушчаная.

У маі 2025 года ад аршанскіх уладаў  прагучала доўгачаканае  абяцанне: па сканчэнні летняга сезону парк будзе зачынены, і ў ім распачнецца рэканструкцыя. У горадзе нават загаварылі пра тое, што сарвуцца святкаванні 95-годдзя пісьменніка-земляка Уладзіміра Карткевіча, помнік якому ўсталяваны якраз у гэтым парку, і каля яго праходзяць штогадовыя літаратурныя чытанні. Але рэканструкцыя так і не пачалася, а абяцанні плаўна “перацяклі” на 2026 год.

У 2026 годзе праз “Аршанскую газету” зноў прагучала абяцанне пра рэканструкцыю.
Але цяпер  пра яе ўжо не згадваюць, а суботнік, маўляў, праводзіўся з тае прычыны, што зараз лета, у парку “сезон”, і таму нічога болш грунтоўнага зрабіць нельга. Калі будзе “можна”, і рэканструкцыя ўрэшце пачнецца, гараджанам не кажуць.   

Віктар Пятроўскі

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Работники культуры Арбашевского СДК провели очередной субботник по наведению порядка ...04.5706-08-2026
2Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка01004-08-2026
3В брянских парках поддерживают чистоту и порядок5709-07-2026
4Сцвярджаецца, што арганізатарам "несанкцыянаванага мерапрыемства" ў Расонскім раёне быў "радыкальны" прадстаўнік "апазіцыі"09.2831-07-2026
5Былых зняволеных у Глыбоцкім раёне адправілі працаваць на ферму07.9623-07-2026
6Чистота-залог здоровья! Именно под таким девизом прошел субботник в сельском ...07.6204-08-2026
7Міліцыя пацвердзіла затрыманне больш за 300 чалавек у Расонскім раёне. Ім пагражаюць штрафы і арышты09.4531-07-2026
8Гарадоцкая “раёнка” палохае землякоў узроўнем беднасці ў Літве. Але ў рэгіёне ён яшчэ горшы05.7927-07-2026
9Каждый понедельник в нашем парке проходит генеральная уборка 💚 Поддержка ...05.2917-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 7.81. Источник: viciebskspring.org.